Preview

Літасфера

Пашыраны пошук
№ 59 (2023)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск PDF (Russian)

ГЕАЛОГIЯ

4-13 15
Анатацыя

У артыкуле прыводзяцца новыя дадзеныя аб канадонтах з адкладаў лохкаўскага яруса ніжняга дэвона, выкрытых свідравінай Тамашоўка 11, прасвідраванай на тэрыторыі Беларусі ў паўночна-заходняй частцы Валынскай манакліналі. Выяўлены шэраг таксонаў, раней не вядомых на тэрыторыі краіны: Zieglerodina mashkovae (Drygant), Z. formosa (Drygant), Z. remscheidensis (Ziegler), Pandorinellina camelfordensis (Farrell), Wurmiella excavata maxima (Drygant), Caudicriodus hadnagyi (Chatterton et Perry). Найбольшае значэнне для мэт стратыграфіі маюць Pandorinellina camelfordensis (Farrell), што з’яўляецца кіруючым відам баршчоўскага гарызонту, і Wurmiella excavata maxima (Drygant), якія ўваходзяць у лік відаў-індэксаў зоны Cypricriodus hesperius. Усе выяўленыя таксоны канадонтавага комплексу пацвярджаюць раннелохкаўскі ўзрост асадканазапашвання даследаванай часткі разрэзу.

14-26 19
Анатацыя

У артыкуле прадстаўлены вынікі стратыграфічнага расчлянення візейскіх адкладаў ніжняга аддзела каменнавугальнай сістэмы ў разрэзах чатырох свідравін на поўначы Прыпяцкага прагіну: Зелянковічы 30-сл, Пратасы 29-сл, Церахоўская 35-р і Шарпілаўская 1-р, а таксама прыведзена схема карэляцыі выдзеленых стратонаў, на якой паказана, што стратыграфічная паўната разрэзу адкладаў візэйскага яруса ў паўночнай частцы Прыпяцкага прагіну паступова павялічваецца ў напрамку з захаду на ўсход.

27-37 20
Анатацыя

Разгледжаны асаблівасці стварэння лічбавых мадэляў чацвярцічных адкладаў для тэрыторыі Гомельскай вобласці з дапамогай геаінфармацыйных сістэм Golden Software Surfer і SAGA на аснове базы даных «Буравая вывучанасць Рэспублікі Беларусь». Набор алгарытмаў аналізу лічбавых мадэляў дазволіў атрымаць шэраг статыстычных характарыстык чацвярцічных адкладаў, іх размеркаванне па асноўных тэктанічных структурах, сувязь з разрыўнымі парушэннямі, якія пранікаюць у чахол чацвярцічных адкладаў, што часткова праяўляецца ў выглядзе межаў тэктанічных структур. Вылучана некалькі колападобных структур, якія супадаюць з участкамі, на якіх мае месца рэзкае павелічэнне магутнасці чацвярцічных адкладаў, акрэслены зоны зносу і назапашвання матэрыялу. Устаноўлена, што распрацоўка лічбавых мадэлей чацвярцічных адкладаў дазваляе аператыўна выкарыстоўваць фактычны матэрыял і вырашаць задачы па рацыянальным выкарыстанні нетраў, выяўленні новых участкаў карысных выкапняў, маніторынгу іх стану.

38-46 20
Анатацыя

Прыведзены кароткі агляд гісторыі паліналагічнага вывучэння белавежскіх адкладаў плейстацэну Беларусі. Ахарактарызавана эвалюцыя поглядаў на іх узрост і месца ў стратыграфічнай схеме. Паказаны ўклад беларускіх палінолагаў у вывучэнне будовы адкладаў, расліннасці і клімату белавежскага часу.

47-52 20
Анатацыя

На падставе даследавання разрэзаў звыш 200 буравых свідравін, вынікаў паліналагічных аналізаў каля 60 разрэзаў, палявых даследаванняў і апублікаваных матэрыялаў пабудавана схема рэльефу Цэнтральнай Беларусі ў муравінскім міжледавікоўі. Выяўленыя тыпы рэльефу падзяляюцца на сфарміраваныя ў муравінскі час ад папярэдняга прыпяцкага (сожскага) зледзянення. У цэлым палеарэльеф падобны сучаснаму, але ёсць і некаторыя адрозненні, якія тлумачацца асаблівасцямі морфагенезу паазёрска-галацэнавага этапу, якія прывялі да зніжэння абсалютных адзнак зямной паверхні, узрастання глыбіні і гушчыні расчлянення ўзвышшаў і град, прыкметнага памяншэння колькасці азёрных катлавін і інш.

53-60 21
Анатацыя

На аснове аналізу шматгадовых даных рэжымных назіранняў за станам падземных вод у раёне размяшчэння водазабору Мухавецкі і радовішча будаўнічых матэрыялаў Хаціслаўскае, апублікаваных даных па асаблівасцях геолага-гідрагеалагічных умоў тэрыторый даследаванняў, гідрадынамічнага прагнозу для аб’ектаў з парушанымі ўмовамі распрацаваны мерапрыемствы, накіраваныя на рацыянальнае выкарыстанне i ахову падземных вод ад вычарпання.

ГЕAХIМIЯ

61-75 22
Анатацыя

Прадстаўлены вынікі даследвання малавывучаных метасаматычных парод участка «Ельня», размешчанага на захадзе крышталічнага фундаменту Беларусі. Выяўлены асаблівасці іх хімізму і заканамернасці размеркавання малых элементаў. Вызначаны ўмовы пераўтварэння зыходных парод. Зроблена выснова, што змененыя пароды дадзенага ўчастка ставяцца да класа гідратэрмальна-метасаматычных з вядучай роляй праявы інфільтрацыйнага і спадарожнага дыфузійнага метасаматозу. Устаноўлена, што метасаматыты з’яўляюцца патэнцыйна руданоснымі на каляровыя і рэдкія металы. Праяўленне «Ельня» належыць да комплекснага сульфідна-поліметалічнага рудапраяўлення жыльнага тыпу.

76-82 21
Анатацыя

Дадзена падрабязная геахімічная характарыстыка і вызначана металлагенічная спецыялізацыя раннепратэразойскіх гранітоідаў захаду Беларусі. Устаноўлена, што пароды комплексу з’яўляюцца патэнцыйна руданосными на медзь, малібдэн і шэраг рэдказямельных элементаў. У якасці найбольш перспектыўнага аб’екта на выяўленне прамыслова значных праяў рудных карысных выкапняў разглядаецца Берштоўскі масіў мастоўскага комплексу.

83-101 15
Анатацыя

Выканана ізатопна-геахімічнае вывучэнне карбанатутрымліваючых адкладаў віцебскага (верхні эмс) і адроўскага (ніжні эйфель) гарызонтаў Беларусі ў разрэзах свідравін Паўночна-Полацкая (паўднёвы ўсход Латвійскай седлавіны), Быхаўская (зона сучлянення Аршанскай упадзіны і Жлобінскай седлавіны), Кармянская (Жлобінская седлавіна), Прыволле (Паўночна-Прыпяцкае плячо Прыпяцкага прагіну) і ГГК-1 (паўднёва-заходні ўскраек Варонежскай антэклізы).
У адкладах віцебскага і адроўскага гарызонтаў Паўночна-Полацкага, Быхаўскага і Кармянскага разрэзаў пераважаюць значэнні δ13C, блізкія да велічынь тыповых для марскіх седыментацыйных карбанатаў, і значэнні δ18О, якія ўласцівы карбанатам эмскага і эйфельскага вякоў. Аднак маюцца ізатопныя сігналы ўзмацнення ролі вод сушы пры абмяленні басейна (адмоўныя экскурсы δ13C), эвапарытызацыі (павелічэнне значэнняў δ18О) і перыядычнага змянення тэмпературы марской вады, якое звязана з ваганнямі глыбіні басейна (рознанакіраваныя зрухі δ18О).
Сінхронныя адмоўныя экскурсы δ13C і δ18О трасіруюць інтэрвалы разрэзаў, якія падвергліся ўздзеянню інфільтрацыйнага катагенезу ў обальскіх слаях віцебскага гарызонту і ў адроўскім гарызонце свідравіны ГГК-1, а таксама ў лепельскіх слаях віцебскага гарызонту свідравіны Кармянская.
Незвычайнае спалучэнне нармальна-марскіх δ13C і вельмі нізкіх δ18О у ніжніх частках віцебскага і адроўскага гарызонтаў разрэза Прыволле, які знаходіцца ў арэяле найвышэйшай у Беларусі шчыльнасці цеплавога струменю і на крыле палеавулкана, меркавана звязана з катагенетычным новаўтварэннем карбанатаў у асяроддзі пахаваных марскіх вод або расолаў, якія не адчулі значнага ўплыву інфільтрацыі, ва ўмовах падвышаных (ці высокіх) тэмператур.

ГЕАФIЗIКА

102-119 15
Анатацыя

У артыкуле прыведзены вынікі геолага-геафізічных даследаванняў Беларускай антарктычнай экспедыцыі (БАЭ) 14 і 15, выкананых у перыяд палявых работ у 2021–2023 гг. Папярэднімі геолага-геафізічнымі працамі, выкананымі ў перыяд рэалізацыі праектаў БАЭ-1–БАЭ-10, выкананы агульныя геалагічныя і геафізічныя даследаванні ў даступных месцах Вячэрнягорскай плошчы. Аналізаваны цяперашні этап, які выконваецца ў апошнія гады, пашыраны комплексам даследаванняў, які ўключае радыёметрычную здымку, каппаметрычныя даследаванні, шліхавае апрабаванне абломкавых парод, па дадзеных якіх пабудаваны карты радыеметрычнай здымкі, шліхавога апрабавання, каппаметрычнай здымкі. Па выніках аналізу магнітнай і немагнітнай фракцый проб шліхавай здымкі ўстаноўлены разнапланавыя мінеральныя асацыяцыі. Па макра- і мікраскапічным аналізе шліфаў вызначаны мінеральны склад горных парод. Даследаванні гэтага перыяду вывучэння Вячэрнягорскай плошчы дазволяць пашырыць спектр геолага-геафізічных даследаванняў.

120-129 12
Анатацыя

У працэсе будаўніцтва намыўнай салянай пліты, фармаванай пад складзіраванне цвёрдых галітавых адходаў на адпрацаваным шламасховішчы, неабходны пастаянны кантроль за яе станам, у тым ліку і метадамі інжынернай геафізікі. У артыкуле разгледжаны вынікі электраметрычных даследаванняў, праведзеных на доследна-прамысловым участку па ўзвядзенню салянога насыпу, прыведзены асобныя прыклады інтэрпрэтацыі гэтых матэрыялаў.

КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ

130-137 17
Анатацыя

Артыкул прысвечаны асаблівасцям літолага-фацыяльных умоў дэвонскіх падсолевых тэрыгенных адкладаў полацкага гарызонту і ланскага надгарызонту Рэчыцкага радовішча нафты. На падставе аналізу наяўнага апісання кернавага матэрыялу, петраграфічных шліфаў, а таксама фацыяльнага раяніравання выкананы літолага-фацыяльны аналіз, па выніках якога ўстаноўлена, што працэс асадканазапашвання тэрыгенных адкладаў адбываўся ва ўмовах унутрыплатформеннага мелкаводнага мора з наймацнейшым уздзеяннем водных патокаў з навакольнай сушы і кантраляваўся, галоўным чынам, інтэнсіўнасцю і накіраванасцю канседыментацыйных тэктанічных рухаў і расчляненнем рэльефу дна басейна седыментацыі. У якасці найбольш прыярытэтнай мадэлі асадканазапашвання ў межах Рэчыцкага радовішча прынята канцэптуальная мадэль прыліўна-адліўной дэльты, для ніжняй часткі разрэзу ланскага надгарызонту – мадэль бар’ернага ўзбярэжжа.

138-147 14
Анатацыя

Прадстаўлен агляд сусветнага вопыта па запампоўванню выцясняльных агентаў у нізкапранікальныя калектары нетрадыцыйнага тыпу з мэтай павелічэння іх нафтааддачы. Адлюстраваны вынікі першага прамысловага вопыту па запампоўванню вады ў такога тыпу калектары міжсалявой тоўшчы Прыпяцкага прагіна. Разгледжаны схемы і рэжымы запампоўвання выцясняльных агентаў, пазначаны перспектывы павелічэння нафтааддачы ялецка-петрыкаўскіх прадуктыўных адкладаў Рэчыцкага радовішча нафты пры арганізацыі сістэмы падтрымліванія пластовага ціску (ППД).

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ГЕАЛОГІІ

148-154 9
Анатацыя

У артыкуле прыводзяцца вынікі работы па стварэнні вучэбнай калекцыі мінералаў і горных парод у геалагічным музеі ДУА «Гімназія № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе» з мэтай папулярызацыі геалагічных ведаў сярод выкладчыкаў і навучэнцаў, а таксама для фарміравання ў вучняў навуковага светапогляду і паважлівых адносінаў да помнікаў геалагічнай спадчыны.

ЮБІЛЕІ

ПАМЯЦІ ВУЧОНАГА

ХРОНІКА

РЭЦЭНЗІІ

НАВІНКІ ЛІТАРАТУРЫ



Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1680-2373 (Print)