Preview

Літасфера

Пашыраны пошук
№ 58 (2023)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск PDF (Russian)

ГЕАЛОГIЯ

4-16 16
Анатацыя

Разгледжаны некаторыя дыскусійныя пытанні геалогіі, якія могуць быць вырашаны на аснове гіпотэзы пашырэння і пульсацыі Зямлі. Прыпускаецца, што касмічныя фактары, у тым ліку кручэнне Сонечнай сістэмы вакол галактычнага цэнтру, могуць спрычыніцца да перыядычных зменаў некаторых фізічных параметраў Зямлі, уключна з яе памерамі. Доказам канцэпцыі рытмічных пульсацыяў Зямлі з’яўляюцца статыстычныя заканамернасці прымеркаванасці радовішчаў карысных выкапняў да тых ці іншых інтэрвалаў геалагічнага часу. Пульсацыі памераў Зямлі адбываюцца як другасная з’ява ў дачыненні да больш агульнай тэндэнцыі – пашырэння Зямлі. Аб гэтым сведчаць не толькі геалагічныя, але і палеанталагічныя факты. Канцэпцыя пульсацый і пашырэння Зямлі прапануецца ў якасці асновы для новай агульнай геатэктанічнай тэорыі, дзе могуць знайсці месца асобныя палажэнні ўсіх ранейшых поглядаў на эвалюцыю планеты.

17-25 27
Анатацыя

Аналіз стратыграфічных схем венду Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі выявіў супярэчнасці ў выкарыстанні мясцовых падраздзяленняў котлінскага гарызонту. З мэтай пераадолення існуючых розначытанняў замест неваліднай на тэрыторыі Беларусі назвы «котлінская світа» прапануецца новая назва «расонская світа». За стрататып світы рэкамендуецца прыняць разрэз котлінскага гарызонту ў свідравіне 1П Паўночна-Полацкая, прасвідраванай на поўдні Латвійскай седлавіны ў 2019 г. Котлінскі ўзрост расонскай світы пацвярджаецца знаходкамі мікра- і макраскапічных выкапнёвых арганізмаў (асацыяцыі: II з Leiosphaeridia minutissima – Leiosphaeridia tenuissima, III з Aataenia reticularis – Primoflagella speciosa – Vendotaenia antiqua і IV з Aataenia reticularis – Bicuspidata fusiformis). Расонская світа распаўсюджана на поўначы, паўночным захадзе і паўднёвым захадзе Беларусі. Найбольш стратыграфічна поўныя і магутныя разрэзы світы ўсталяваны на поўначы Аршанскай упадзіны і поўдні Латвійскай седлавіны. Вылучаную новую расонскую світу прапанавана ўключыць у стратыграфічную схему вендскіх адкладаў Беларусі.

26-47 13
Анатацыя

У артыкуле прыводзяцца вынікі палеаіхтыялагічнага вывучэння парод пржыдольскага ўзросту, ускрытых свідравінамі Камароўка 93з/10 і Ратайчыцы 12к на тэрыторыі Валынскай манакліналі і Падляска-Брэсцкай упадзіны ў межах Беларусі. Прадстаўленая інфармацыя па іхтыяфаўне дазваляе ўдакладніць і дапоўніць таксанамічны склад яе ў вышэйзгаданых адкладах у межах названых тэктанічных структур, а таксама выкарыстоўваць яе для вызначэння ўзросту парод, іх расчлянення і карэляцыі. Асобна ў артыкуле прыводзіцца апісанне новага віду акантода на аснове ізаляваных лусак і разглядаецца кароткая тафанамічная характарыстыка шкілетных рэшткаў пржыдольскай іхтыяфаўны. Атрыманыя дадзеныя па іхтыяфаўне дапаўняюць інфармацыю аб яе стратыграфічным і геаграфічным распаўсюджванні.

48-62 20
Анатацыя

У артыкуле прыводзяцца вынікі стратыграфічнага расчлянення візэйскіх адкладаў паўднёвага ўсходу Беларусі у разрэзах чатырох свідравін, прасвідраваных на сумежных з Прыпяцкім прагінам структурах: Ястрабоўка 3-к і Абакумы 9-к (Брагінска-Лоеўская структурная перамычка), Паддабранка 37-к (паўднёва-заходні схіл Варонежскай антэклізы) і Чарнігаўская 1-р (Дняпроўска-Данецкі прагін). Праведзена карэляцыя выдзеленых стратыграфічных падраздзяленняў са стрататыпамі Данбаса, Маскоўскай сінеклізы, Дняпроўскага і Прыпяцкага прагінаў. У стратыграфічнай схеме каменнавугальнай сістэмы Беларусі ў складзе візэйскага яруса вылучаюцца два пад’ярусы: ніжні і верхні. У вывучаных разрэзах свідравін ніжневізэйскі пад’ярус усталяваны толькі ў апорнай свідравіне Чарнігаўская 1-р, ён прадстаўлены маламагутным каалінавым пачкам парод, які адпавядае па споравым комплексе ніжняй частцы гостаўскага гарызонту. Верхневізэйскі пад’ярус у складзе тульскага, алексінскага, міхайлаўскага і вянёўскага гарызонтаў усталяваны ў разрэзе свідравіны Чарнігаўская 1-р, а ў астатніх трох вывучаных разрэзах адсутнічаюць адклады вянёўскага гарызонту. Атрыманыя дадзеныя дазволілі ўдакладніць уяўленні аб палеатэктоніцы паўднёва-ўсходняй Беларусі ў раннекаменнавугальную эпоху.

63-76 13
Анатацыя

У працы прадстаўлена сучасная геолага-генетычная мадэль бурштынаносных адкладаў Польшчы, Беларусі і Украіны ў спалучэнні з канцэпцыяй прагнозна-пошукавай сістэмы бурштыну. Вызначана, што гэта сістэма залежыць ад сучасных уяўленняў аб генезісе выкапнёвых смол і фактычных дадзеных аб развіцці даследуемай тэрыторыі ў палеагене, што аказвае прынцыповы ўплыў на метадычныя асновы прагнозу і пошукаў новых залежаў. Вынікі палявых і камеральных работ 1991–2020 гг. дазволілі ўдакладніць стратыграфію бурштынаносных адкладаў і правесці рэвізію ключавых участкаў і апорных разрэзаў у межах даследуемай тэрыторыі, выканаць карэляцыйны аналіз стратыграфічнай прымеркаванасці, геалагічных абставін і перадумоў фармавання залежаў.

77-98 18
Анатацыя

Абагульнены вынікі шматгадовых паліналагічных даследаванняў адкладаў боркаўскага падгарызонту белавежскага гарызонту плейстацэну Беларусі, а таксама падсцілаючых іх парод верхняй часткі нараўскага гарызонту. Дана дэталёвая характарыстыка рэгіянальных пылковых зон, выдзеленых у разгледжаных адкладах. Выкананы рэканструкцыі расліннасці і палеатэмпературных параметраў для адпаведных інтэрвалаў часу.

99-110 22
Анатацыя

У артыкуле разглядаюцца пытанні сістэматыкі эколага-геалагічных сістэм тэрыторыі Беларусі на аснове аналізу ўзаемасувязі іх абіятычных (літатопа, эдафатопа, тэхнічных падсістэм) і біятычных (мікробацэнозу, фітацэнозу, зоацэнозу) кампанентаў і іх асаблівасцей. Прапанавана класіфікацыя літатопаў тэрыторыі Беларусі, якія разглядаюцца як літагенная аснова для экасістэм. Распрацаваны падыходы і класіфікацыі як прыродных, так і тэхнагенных (тэхнапрыродных, прыродна-тэхнагенных і антрапагенных) эколага-геалагічных сістэм Беларусі. Выкананыя класіфікацыі могуць служыць асновай для вывучэння і характарыстыкі эколага-геалагічных сістэм Беларусі пры вырашэнні розных экалагічных праблем, а таксама пры інжынерна-экалагічных даследаваннях і пошуках.

ГЕAХIМIЯ

111-129 19
Анатацыя

Артыкул змяшчае вынікі ізатопна-геахімічнага вывучэння глініста-карбанатных і карбанатна-гліністых адкладаў гарадокскага гарызонту (сярэдні эйфель) Беларусі ў разрэзах пяці свідравін – Паўночна-Полацкай (на паўднёвым усходзе Латвійскай седлавіны, Быхаўскай (у зоне сучлянення Аршанскай упадзіны і Жлобінскай седлавіны), Кармянскай (на Жлобінскай седлавіне), Прыволле (на Паўночна-Прыпяцкім плячы Прыпяцкага прагіну) і ГГК-1 (на паўднёва-заходнім ускрайку Варонежскай антэклізы). Вызначаны вугляродна-ізатопныя сігналы нармальнай марской седыментацыі, актывізацыі ролі вод кантынентальнага сцёку, уплыву акіслення арганічнага рэчыва ў асадку. Ва ўсіх разрэзах дамінуюць значэнні δ18О, характэрныя для эйфельскіх марскіх карбанатаў і некалькі больш высокія, якія, магчыма, абумоўлены выпарэннем марской вады. У вузкім інтэрвале разрэзу свідравіны ГГК-1, які складзены з чыстых ад гліністага дамешку, кавярнозна-порыстых и трэшчынаватых даламитаў, адмоўны зрух δ18О абумоўлены катагенетычнай перакрышталізацыяй парод у асяроддзі інфільтрацыйных падземных вод.

КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ

130-145 22
Анатацыя

Упершыню для ўмоў нафтавых радовішч Рэспублікі Беларусь распрацаваны гідрахімічны метад ацэнкі разбожвання спадарожных вод у працэсе іх выкарыстання ў якасці гідрамінеральнай сыравіны. Метад заснаваны на прагнозе змены канцэнтрацый прамыслова каштоўных хімічных элементаў, якiя адначасна здабываюцца з нафтай у водах за кошт змены разлічваемага для канкрэтных пакладаў долевага ўдзелу пластовых расолаў у завадненні прадуктыўных пластоў і за кошт развядзення раней запампаваных у паклад вод адпрацаванымі (пасля вымання каштоўных кампанентаў) вод. Апрабацыя прапанаванага метаду разглядаецца на прыкладзе прагнозу на дзесяцігадовы перыяд (2021–2030 гг.) змянення зместу ёду і брому ў спадарожных водах самага буйнога ў Беларусі міжсолевага пакладу нафты Асташкавіцкага радовішча пры выманні з іх гэтых элементаў і запампоўкі адпрацаваных вод у нагнятальныя свідравіны.

ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ ГЕАЛОГІІ

146-158 14
Анатацыя

У артыкуле прыведзена характарыстыка геалагічных аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Жлобінскага раёна, якія пры аб’яднанні ў геалагічныя маршруты прапануюцца да вывучэння пры правядзенні аднадзённых экскурсій і шматдзённых экспедыцый навучэнцаў, з мэтай азнаямлення іх з геалагічнай будовай роднага краю.

КАРОТКІЯ ПАВЕДАМЛЕННІ

ДАВЕДАЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

ХРОНІКА

ЮБІЛЕІ

СТРАТЫ НАВУКІ

ПАМЯЦІ ВУЧОНАГА

НАВІНКІ ЛІТАРАТУРЫ



Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1680-2373 (Print)