Preview

Літасфера

Пашыраны пошук

Прыём артыкулаў

Адпраўка артыкулаў

У Вас ужо ёсць логін для журнала Літасфера?
Логін

Патрэбен логін ?
Рэгістравацца

Калі Вы зарэгістраваліся і ўвайшлі ў свой акаунт, Вы можаце пачаць працэс адпраўкі артыкула. Для гэтага трэба выбраць ролю Аўтара.

Адправіць артыкул
 

Правілы для аўтараў

I. У часопісе «Літасфера» публікуюцца арыгінальныя (раней не апублікаваныя) артыкулы, якія адпавядаюць тэматыцы часопіса. Да артыкула, які накіроўваецца ў рэдакцыю часопіса, павінны прыкладацца наступныя дакументы:

  • раздрукаваны тэкст артыкула, падпісаны аўтарам або аўтарамі, і яго эквівалентная электронная копія;
  • дазвол на апублікаванне прадстаўленых матэрыялаў у адкрытым доступе;
  • рэцэнзія (пры наяўнасці);
  • суправаджальны ліст ад арганізацыі.

II. Артыкул прадастаўляецца ў рэдакцыю ў адным экзэмпляры на беларускай, рускай або англійскай мове;шрыфт – Times New Roman, кегль – 12 (у тым ліку ў формулах);міжрадковы інтэрвал – 1,15;абзац – 1,25 см; палі: злева – 2,5 см, знізу – 2 см, справа і зверху – 1,5 см;нумар старонкі прастаўляецца ўнізе па цэнтры.Занумараваныя формулы выносяцца ў асобны радок.

III. Артыкул павінен мець наступную структуру:

  • індэкс па ўніверсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК);
  • назва артыкула (вялікія літары, паўтлусты шрыфт, выраўноўванне па цэнтры);
  • ініцыялы і прозвішчы аўтараў (паўтлусты шрыфт, выраўноўванне па цэнтры);
  • поўнае найменне ўстаноў з указаннем паштовага адраса, паштовага індэкса, горада, краіны для кожнага аўтара, адрас электроннай пошты аўтара, з якім можна весці перапіску (звычайны шрыфт, выраўноўванне па цэнтры, у канцы радка знакі прыпынку не ставяцца);
  • анатацыя на мове артыкула (100–200 слоў курсівам без абзацнага водступу, выраўноўванне па шырыні);
  • ключавыя словы на мове артыкула (5–10 слоў, звычайны тэкст без абзацнага водступу, выраўноўванне па шырыні);
  • асноўны тэкст артыкула;
  • спіс выкарыстаных крыніц;
  • анатацыя (не менш за 100 слоў) і ключавыя словы (5–10 слоў) на дзвюх іншых афіцыйных мовах часопіса.

Анатацыя (аўтарскае рэзюмэ) павінна коратка прадстаўляць вынікі працы і быць інфарматыўнай, структураванай, зразумелай у адрыве ад асноўнага тэксту артыкула.

Ключавыя словы – набор слоў, якія адлюстроўваюць змест тэксту ў тэрмінах аб’екта, навуковай галіны і метадаў даследавання.

Асноўны тэкст артыкула павінен складаць не больш за два аўтарскія аркушы (2 аўт. арк. – каля 80 тыс. знакаў, або 32 с.). Аб’ём кароткіх паведамленняў, рэцэнзій і хронікі – да 0,5 аўт. арк. (20 тыс. знакаў, або 8 с.). У аб’ём артыкула таксама ўваходзяць табліцы і малюнкі, колькасць якіх не павінна перавышаць 15. Выкладзены матэрыял павінен быць дакладна структураваным і змяшчаць раздзелы: уводзіны, мэты і задачы, метады, вынікі, заключэнне (высновы). Назвы раздзелаў друкуюцца вялікімі літарамі паўтлустым шрыфтам з абзацным водступам, выраўноўванне па цэнтры.

Спіс выкарыстаных крыніц (рэкамендуецца да 40 спасылак) афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (ДАСТ 7.1-2003). Цытаваная літаратура прыводзіцца агульным спісам у алфавітным парадку, спасылкі ў тэксце даюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках (напр., [1]), раздзяляльнік – кропка з коскай; спасылкі на неапублікаваныя працы не дапускаюцца. У выпадку пералічэння некалькіх крыніц у адной спасылцы яны падзяляюцца кропкай з коскай (напр., [1; 2; 3; 4 і г. д.]).

У канцы артыкула прыводзяцца дзве анатацыі ў наступным парадку: у рускамоўных артыкулах – спачатку на беларускай мове, затым на англійскай; у англамоўных – спачатку на беларускай, потым на рускай; у беларускамоўных – спачатку на рускай, потым на англійскай. Пасля тэксту анатацыі прыводзяцца ключавыя словы на адпаведнай мове (5–10 слоў, звычайнае напісанне, без абзацнага водступу, выраўноўванне па шырыні).

IV. Электронны варыянт артыкула прадастаўляецца на электронным носьбіце або дасылаецца па электроннай пошце ў рэдакцыю часопіса – litasfera@geologiya.by.Тэкст павінен быць набраны ў фармаце, які падтрымліваецца праграмай Microsoft Word (рэкамендуюцца фарматы *.doc, *.docx), формулы – у рэдактары MathType.Устаўка сімвалаў выконваецца праз меню «Устаўка / Сімвал», верхнія і ніжнія індэксы (С2, С4) – праз меню «Шрыфт / Верхні індэкс», «Шрыфт / Ніжні індэкс». Для вылучэння тэкставых фрагментаў выкарыстоўваецца паўтлусты шрыфт ці курсіў. Для раздзялення дзесятковых дробаў выкарыстоўваецца коска (у артыкулах на англійскай мове – кропка).

V. Чорна-белыя і каляровыя малюнкі ўстаўляюцца ў тэкст артыкула пасля першай згадкі, а таксама даюцца ў выглядзе асобных файлаў у высокім распазнаванні (не менш за 300 пунктаў на цалю). Пажадана таксама падаваць іх у фармаце арыгінала (Corel, дыяграмы ў Excel, Origin Pro і г. д.). Тэкст на малюнках набіраецца асноўнай гарнітурай, прычым напісанне сімвалаў (грэчаскае, лацінскае) павінна адпавядаць іх напісанню ў тэксце. Памер кегля сувымерны з памерам малюнка. Фатаграфіі падаюцца ў выглядзе файлаў (tif, jpg, png, eps) і ў надрукаваным выглядзе.

VI. Артыкул, які паступіў у рэдакцыю, накіроўваецца на рэцэнзію.Асноўным крытэрыем мэтазгоднасці публікацыі з’яўляюцца навізна і інфарматыўнасць артыкула.Артыкулы не па профілі часопіса вяртаюцца аўтарам пасля заключэння рэдкалегіі.Аформленыя не па правілах часопіса артыкулы рэдакцыяй не прымаюцца.

Матэрыялы для публікацыі трэба накіроўваць на адрас: вул. Акадэміка Купрэвіча, 7, п. 377, рэдакцыя навуковага часопіса «Літасфера», 220084, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, тэл. для даведак: +375 17 395 99 78; альбо па электроннай пошце: litasfera@geologiya.by.

Часопіс выходзіць 2 разы на год, па адным нумары на паўгоддзе, артыкулы для апублікавання прымаюцца круглагадова.

 

Падрыхтоўка артыкулаў

Для прадстаўлення артыкула аўтары павінны пацвердзіць ніжэйпададзеныя пункты. Рукапіс можа быць вернуты аўтарам, калі ён ім не адпавядае.

  1. Эта статья ранее не была опубликована, а также не представлена для рассмотрения и публикации в другом журнале (или дано объяснение этого в Комментариях для редактора).

  2. Файл отправляемой статьи представлен в формате документа OpenOffice, Microsoft Word, RTF или WordPerfect.

  3. Приведены полные интернет-адреса (URL) для ссылок там, где это возможно.

  4. Текст набран с полуторным межстрочным интервалом; используется кегль шрифта в 14 пунктов; для выделения используется курсив, а не подчеркивание (за исключением интернет-адресов); все иллюстрации, графики и таблицы расположены в соответствующих местах в тексте, а не в конце документа.

  5. Текст соответствует стилистическим и библиографическим требованиям, описанным в Руководстве для авторов, расположенном на странице «О журнале».

  6. Если вы отправляете статью в рецензируемый раздел журнала, то выполнены требования документа Обеспечение слепого рецензирования.

 

Аўтарскія правы

Авторы, публикующие в данном журнале, соглашаются со следующим:

  1. Авторы сохраняют за собой авторские права на работу и предоставляют журналу право первой публикации работы на условиях лицензии Creative Commons Attribution License, которая позволяет другим распространять данную работу с обязательным сохранением ссылок на авторов оригинальной работы и оригинальную публикацию в этом журнале.
  2. Авторы сохраняют право заключать отдельные контрактные договорённости, касающиеся не-эксклюзивного распространения версии работы в опубликованном здесь виде (например, размещение ее в институтском хранилище, публикацию в книге), со ссылкой на ее оригинальную публикацию в этом журнале.
  3. Авторы имеют право размещать их работу в сети Интернет (например в институтском хранилище или персональном сайте) до и во время процесса рассмотрения ее данным журналом, так как это может привести к продуктивному обсуждению и большему количеству ссылок на данную работу (См. The Effect of Open Access).

 

Прыватнасць

Имена и адреса электронной почты, введенные на сайте этого журнала, будут использованы исключительно для целей, обозначенных этим журналом, и не будут использованы для каких-либо других целей или предоставлены другим лицам и организациям.