- » Мэты і задачы
- » Раздзелы журнала
- » Перыядычнасць
- » Палітыка свабоднага доступу
- » Архівацыя
- » Рэцэнзаванне
- » Этыка навуковых публікацый
- » Заснавальнікі
- » Плата за публікацыю
- » Палітыка раскрыцця і канфлікты інтарэсаў
- » Запазычанні і плагіят
- » Палітыка размяшчэння прэпрынтаў і постпрынтаў
- » Крыніцы даходу
Мэты і задачы
Мэтай часопіса з'яўляецца апублікаванне вынікаў даследаванняў па розных геалагічных накірунках, якія маюць тэарэтычную або практычную значнасць, у тым ліку дысертацыйных даследаванняў.
Часопіс спрыяе вырашэнню наступных задач:
- публікацыя вынікаў актуальных фундаментальных (іншых тэарэтычных) і прыкладных навуковых даследаванняў, навукова-даследчай і навукова-практычнай дзейнасці ў галіне навук аб Зямлі;
- дэманстрацыя асноўных дасягненняў навукова-даследчай дзейнасці ў геалагічнай галіне;
- стварэнне ўмоў для адкрытай навуковай палемікі, якая спрыяе павышэнню якасці навуковых даследаванняў у галіне геалагічных навук і кваліфікацыі спецыялістаў-геолагаў.
У часопісе друкуюць толькі арыгінальныя артыкулы, раней не апублікаваныя ў іншых выданнях. У публікуемых матэрыялах часопіса не павінна быць навуковай і тэхнічнай інфармацыі, якая змяшчае звесткі, якія адносяцца да дзяржаўнай, службовай або камерцыйнай таямніцы.
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў у галіне геолага-мінералагічных навук, індэксуецца ў РІНЦ, мае Міжнародны стандартны серыяльны нумар (ISSN) 1680-2373.
Часопіс выдаецца 2 разы ў год, з'яўляецца навуковым рэцэнзуемым безганарарным перыядычным друкаваным выданнем, у якім могуць публікавацца матэрыялы на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Раздзелы журнала
Перыядычнасць
2 часопісы ў год
Палітыка свабоднага доступу
Часопіс дае непасрэдны адкрыты доступ да свайго кантэнту па прынцыпу: "Свабодны адкрыты доступ да вынікаў даследаванняў спрыяе навуковай камунікацыі ў глабальным маштабе і ўносіць значны ўклад у развіццё адпаведнай вобласці навуковых ведаў".
Таксама можна аформіць падпіску на часопіс праз каталог Белпошты, Пошты Расіі і на тэрыторыі Казахстана, падпісны індэкс выдання – 00198 для прыватных асоб, 001982 – для юрыдычных асоб. Папяровы варыянт часопіса можна набыць пры звароце ў рэдакцыю.
Архівацыя
- Российская Государственная Библиотека
- Национальный Электронно-Информационный Консорциум
Рэцэнзаванне
Адносна кожнага артыкула, які паступіў у рэдакцыю, галоўны рэдактар прымае папярэдняе рашэнне аб мэтазгоднасці (немэтазгоднасці) яго далейшага разгляду, прызначае незалежнага рэцэнзента або праводзіць яго асабіста. Дапускаецца прадстаўленне рэцэнзіі аўтарам (аўтарамі) артыкула пры падачы матэрыялаў. Рэцэнзенты павінны мець вучоную ступень і быць спецыялістамі па профілі разгляданага артыкула і/або мець не менш за тры апублікаваныя работы па накіраванні перададзенага на рэцэнзаванне артыкула.
Рэцэнзент ацэньвае артыкул, афармляе рэцэнзію і фармулюе свае высновы. У якасці высноў рэцэнзент: рэкамендуе артыкул да апублікавання ў Часопісе, рэкамендуе да апублікавання з улікам выпраўлення заўваг ці не рэкамендуе да апублікавання. У выключных абгрунтаваных выпадках дапускаецца рэкамендаваць накіраваць артыкул на дадатковае рэцэнзаванне. Рэцэнзент накіроўвае падпісаную рэцэнзію адказнаму сакратару рэдкалегіі не пазней за два тыдні пасля атрымання ім артыкула для правядзення ацэнкі.
Аўтары і рэцэнзенты, перадаючы ў рэдакцыю Часопісу матэрыялы, згаджаюцца з прадастаўленнем і апрацоўкай сваіх персанальных даных рэдакцыяй.
Адказны сакратар рэдкалегіі пры наяўнасці заўваг рэцэнзента накіроўвае матэрыялы аўтару на дапрацоўку. Дапрацаваны па заўвагах варыянт артыкула, пры неабходнасці, накіроўваецца на паўторнае рэцэнзаванне і пры наяўнасці станоўчага заключэння дапускаецца да апублікавання.
Этыка навуковых публікацый
- Уводзіны
1.1. Публікацыя матэрыялаў у рэцэнзуемых навуковых часопісах не толькі з’яўляецца простым спосабам навуковых камунікацый, але і ўносіць значны ўклад у развіццё адпаведнай галіны навуковых ведаў. Такім чынам, важна ўсталяваць стандарты будучых этычных паводзін усіх уцягнутых у публікацыю бакоў, а менавіта: Аўтараў, Рэдактараў навуковага часопіса, Рэцэнзентаў, Выдавецтва і Навуковага таварыства для навуковага часопіса “Літасфера”.
1.2. Выдавец не толькі падтрымлівае навуковыя камунікацыі і інвесціруе ў гэты працэс, але таксама нясе адказнасць за выкананне ўсіх сучасных рэкамендацый у публікуемай рабоце.
1.3. Выдавец бярэ на сябе абавязкі па строгім наглядзе за навуковымі матэрыяламі. Нашы часопісныя праграмы прадстаўляюць неперадузятую “справаздачу” развіцця навуковай думкі і даследаванняў, таму мы таксама ўсведамляем адказнасць за належнае прадстаўленне гэтых “справаздач”, асабліва з пункту гледжання этычных аспектаў публікацый, выкладзеных у гэтым дакуменце.
- Абавязкі Рэдактараў
2.1. Рашэнне аб публікацыі
Рэдактар навуковага часопіса “Літасфера” асабіста і незалежна нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб публікацыі, часта ў супрацоўніцтве з адпаведным Навуковым таварыствам. Дакладнасць разгляданай працы і яе навуковая значнасць заўсёды павінны ляжаць у аснове рашэння аб публікацыі. Рэдактар можа кіравацца палітыкай Рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса “Літасфера”, абмежаваны актуальнымі юрыдычнымі патрабаваннямі ў дачыненні да паклёпу, аўтарскага права, законнасці і плагіяту.
Рэдактар можа раіцца з іншымі Рэдактарамі і Рэцэнзентамі (або службовымі асобамі Навуковага таварыства) падчас прыняцця рашэння аб публікацыі.
2.2. Прыстойнасць
Рэдактар павінен ацэньваць інтэлектуальны змест рукапісаў незалежна ад расы, полу, сэксуальнай арыентацыі, рэлігійных поглядаў, паходжання, грамадзянства ці палітычных пераваг Аўтараў.
2.3. Канфідэнцыяльнасць
Рэдактар і Рэдакцыйная калегія навуковага часопіса “Літасфера” абавязаны без неабходнасці не раскрываць інфармацыю аб прынятым рукапісе ўсім асобам, за выключэннем Аўтараў, Рэцэнзентаў, магчымых Рэцэнзентаў, іншых навуковых кансультантаў і Выдаўца.
2.4. Палітыка раскрыцця і канфлікты інтарэсаў
2.4.1 Неапублікаваныя даныя, атрыманыя з прадстаўленых да разгляду рукапісаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды Аўтара. Інфармацыя ці ідэі, атрыманыя падчас рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыйнымі і не выкарыстоўвацца з мэтай атрымання асабістай выгады.
2.4.2 Рэдактары павінны браць самаадвод ад разгляду рукапісаў (а менавіта: запытваць Сарэдактара, Памочніка рэдактара або супрацоўнічаць з іншымі членамі Рэдакцыйнай калегіі пры разглядзе працы замест асабістага рэцэнзавання і прыняцця рашэння) у выпадку наяўнасці канфліктаў інтарэсаў з прычыны канкурэнтных, сумесных і іншых узаемадзеянняў і адносін з Аўтарамі.
2.5. Нагляд за публікацыямі
Рэдактар, які прадаставіў пераканаўчыя доказы таго, што сцвярджэнні або высновы, прадстаўленыя ў публікацыі, памылковыя, павінен паведаміць пра гэта Выдаўцу (і/ці ў адпаведнае Навуковае таварыства) з мэтай найхутчэйшага апавяшчэння аб унясенні змяненняў, адабрання публікацыі, выказвання занепакоенасці і іншых адпаведных.
2.6. Уцягнутасць і супрацоўніцтва ў рамках даследаванняў
Рэдактар сумесна з Выдаўцом (або Навуковым таварыствам) прымаюць адэкватныя меры ў адказ у выпадку этычных прэтэнзій, якія тычацца разгледжаных рукапісаў або апублікаваных матэрыялаў. Падобныя меры ў агульных рысах уключаюць узаемадзеянне з Аўтарамі рукапісу і аргументацыю адпаведнай скаргі ці патрабаванні, але таксама могуць мець на ўвазе ўзаемадзеянні з адпаведнымі арганізацыямі і даследчымі цэнтрамі.
- Абавязкі Рэцэнзентаў
3.1. Уплыў на рашэнні Рэдакцыйнай калегіі
Рэцэнзаванне дапамагае Рэдактару прыняць рашэнне аб публікацыі і з дапамогай адпаведнага ўзаемадзеяння з Аўтарамі таксама можа дапамагчы Аўтару павысіць якасць працы. Рэцэнзаванне – гэта неабходнае звяно ў фармальных навуковых камунікацыях, якое знаходзіцца ў аснове навуковага падыходу. Выдавец падзяляе пункт гледжання аб тым, што ўсе навукоўцы, якія жадаюць унесці ўклад у публікацыю, абавязаны выконваць істотную працу па рэцэнзаванні рукапісу.
3.2. Выканаўчасьць
Любы абраны Рэцэнзент, які адчувае недастаткова кваліфікацыі для разгляду рукапісу ці не мае дастаткова часу для хуткага выканання працы, павінен паведаміць Рэдактару навуковага часопіса “Літасфера” і папрасіць выключыць яго з працэсу рэцэнзавання адпаведнага рукапісу.
3.3. Канфідэнцыяльнасць
Любы рукапіс, атрыманы для рэцэнзавання, павінен разглядацца як канфідэнцыйны дакумент. Дадзеную працу нельга адкрываць і абмяркоўваць з любымі асобамі, якія не маюць на тое паўнамоцтваў ад Рэдактара.
3.4. Патрабаванні да рукапісу і аб'ектыўнасць
Рэцэнзент абавязаны даваць аб'ектыўную адзнаку. Персанальная крытыка Аўтара непрымальная. Рэцэнзентам трэба ясна і аргументавана выказваць сваё меркаванне.
3.5. Прызнанне першакрыніц
Рэцэнзентам трэба выяўляць значныя апублікаваныя працы, якія адпавядаюць тэме і не ўключаныя ў бібліяграфію да рукапісу. На любое сцвярджэнне (назіранне, выснова ці аргумент), апублікаванае раней, у рукапісе павінна быць адпаведная бібліяграфічная спасылка. Рэцэнзент павінен таксама звяртаць увагу Рэдактара на выяўленне істотнага падабенства або супадзення паміж разгляданым рукапісам і любой іншай апублікаванай працай, якая знаходзіцца ў сферы навуковай кампетэнцыі Рэцэнзента.
3.6. Палітыка раскрыцця і канфлікты інтарэсаў
3.6.1 Неапублікаваныя дадзеныя, атрыманыя з прадстаўленых да разгляду рукапісаў, нельга выкарыстоўваць у асабістых даследаваннях без пісьмовай згоды Аўтара. Інфармацыя ці ідэі, атрыманыя падчас рэцэнзавання і звязаныя з магчымымі перавагамі, павінны захоўвацца канфідэнцыйнымі і не выкарыстоўвацца з мэтай атрымання асабістай выгады.
3.6.2. Рэцэнзенты не павінны ўдзельнічаць у разглядзе рукапісаў у выпадку наяўнасці канфліктаў інтарэсаў з прычыны канкурэнтных, сумесных і іншых узаемадзеянняў і адносін з любым з Аўтараў, кампаніямі ці іншымі арганізацыямі, звязанымі з прадстаўленай працай.
- Абавязкі Аўтараў
4.1. Патрабаванні да рукапісаў
4.1.1 Аўтары даклада аб арыгінальным даследаванні павінны прадастаўляць дакладныя вынікі праведзенай работы таксама, як і аб'ектыўнае абмеркаванне значнасці даследавання. Дадзеныя, якія ляжаць у аснове працы, павінны быць прадстаўлены беспамылкова. Праца павінна змяшчаць дастаткова дэталей і бібліяграфічных спасылак для магчымага прайгравання. Ілжывыя або заведама памылковыя сцвярджэнні ўспрымаюцца як неэтычныя паводзіны і непрымальныя.
4.1.2. Агляды і навуковыя артыкулы таксама павінны быць дакладнымі і аб'ектыўнымі, пункт гледжання Рэдакцыі павінны быць дакладна пазначаны.
4.2. Доступ да дадзеных і іх захоўванне
У Аўтараў могуць быць запытаны неапрацаваныя дадзеныя, якія маюць дачыненне да рукапісу, для рэцэнзавання Рэдактарамі. Аўтары павінны быць гатовыя даць адкрыты доступ да такога роду інфармацыі (згодна з ALPSP-STM Statement on Data and Databases), калі гэта здзяйсняльна, і ў любым выпадку быць гатовыя захоўваць гэтыя дадзеныя на працягу адэкватнага перыяду часу пасля публікацыі.
4.3. Арыгінальнасць і плагіят
4.3.1 Аўтары павінны пераканацца, што прадстаўлена цалкам арыгінальная праца і ў выпадку выкарыстання прац або сцвярджэнняў іншых Аўтараў павінны прадастаўляць адпаведныя бібліяграфічныя спасылкі або вытрымкі.
4.3.2 Плагіят можа існаваць у многіх формах, ад прадстаўлення чужой працы як аўтарскай да капіравання або перафразавання істотных частак чужых прац (без указання аўтарства) і да заявы ўласных правоў на вынікі чужых даследаванняў. Плагіят ва ўсіх формах уяўляе сабой неэтычныя дзеянні і з’яўляецца непрымальным.
4.4. Множнасць, надмернасць і адначасовасць публікацый
4.4.1 У агульным выпадку Аўтар не павінен публікаваць рукапіс, па большай частцы прысвечаны аднаму і таму ж даследаванню, больш чым у адным часопісе як арыгінальную публікацыю. Прадстаўленне аднаго і таго ж рукапісу адначасова больш за ў адзін часопіс успрымаецца як неэтычныя паводзіны і непрымальна.
4.4.2. У агульным выпадку Аўтар не павінен прадстаўляць на разгляд у іншы часопіс раней апублікаваны артыкул.
4.4.3. Публікацыя вызначанага тыпу артыкулаў (напрыклад, клінічных рэкамендацый, перакладных артыкулаў) у больш за адным часопісе з’яўляецца ў некаторых выпадках этычнай пры выкананні вызначаных умоў. Аўтары і Рэдактары зацікаўленых часопісаў павінны пагадзіцца на другасную публікацыю, якая прадстаўляе абавязкова тыя ж дадзеныя і інтэрпрэтацыі, што і ў першасна апублікаванай працы. Бібліяграфія першаснай працы павінна быць прадстаўлена і ў другой публікацыі. Больш падрабязную інфармацыю аб дапушчальных формах другасных (паўторных) публікацый можна знайсці на старонцы www.icmje.org.
4.5. Прызнанне першакрыніц
Неабходна заўсёды прызнаваць уклад іншых асоб. Аўтары павінны спасылацца на публікацыі, якія маюць значэнне для выканання прадстаўленай працы. Дадзеныя, атрыманыя прыватна, напрыклад, у ходзе гутаркі, перапіскі або ў працэсе абмеркавання з трэцімі бакамі, не павінны быць выкарыстаны або прадстаўлены без яснага пісьмовага дазволу першакрыніцы. Інфармацыя, атрыманая з канфідэнцыйных крыніц, такая як ацэньванне рукапісаў або прадстаўленне грантаў, не павінна выкарыстоўвацца без выразнага пісьмовага дазволу Аўтараў працы, якая мае дачыненне да канфідэнцыйных крыніц.
4.6. Аўтарства публікацыі
4.6.1 Аўтарамі публікацыі могуць выступаць толькі асобы, якія ўнеслі значны ўклад у фарміраванне задумы працы, распрацоўку, выкананне або інтэрпрэтацыю прадстаўленага даследавання. Усе тыя, хто ўнёс значны ўклад, павінны быць абазначаны як Сааўтары. У тых выпадках, калі ўдзельнікі даследавання ўнеслі істотны ўклад па пэўным кірунку ў даследчым праекце, яны павінны быць пазначаны як асобы, якія ўнеслі значны ўклад у дадзенае даследаванне.
4.6.2. Аўтар павінен пераканацца, што ўсе ўдзельнікі, якія ўнеслі істотны ўклад у даследаванне, прадстаўлены як Сааўтары і не прыведзены ў якасці Сааўтараў тыя, хто не ўдзельнічаў у даследаванні, што ўсе Сааўтары бачылі і адобрылі канчатковую версію працы і пагадзіліся з прадстаўленнем яе да публікацыі.
4.7. Палітыка раскрыцця і канфлікты інтарэсаў
4.7.1 Усе Аўтары абавязаны раскрываць у сваіх рукапісах фінансавыя ці іншыя існуючыя канфлікты інтарэсаў, якія могуць быць успрыняты як якія аказалі ўплыў на вынікі ці высновы, прадстаўленыя ў працы.
4.7.2 Прыклады патэнцыйных канфліктаў інтарэсаў, якія абавязкова падлягаюць раскрыццю, уключаюць працу па найму, кансультаванне, наяўнасць акцыянернай уласнасці, атрыманне ганарараў, прадастаўленне экспертных заключэнняў, патэнтная заяўка або рэгістрацыя патэнта, гранты і іншае фінансавае забеспячэнне Патэнцыйныя канфлікты інтарэсаў павінны быць раскрытыя як мага раней.
4.8. Істотныя памылкі ў апублікаваных працах
У выпадку выяўлення Аўтарам істотных памылак або недакладнасцяў у публікацыі, Аўтар павінен паведаміць пра гэта Рэдактару навуковага часопіса “Літасфера” і ўзаемадзейнічаць з Рэдактарам з мэтай найхутчэйшага адабрання публікацыі ці выпраўлення памылак. кароткія тэрміны.
- Абавязкі Выдавецтва
5.1 Выдавец павінен прытрымлівацца прынцыпаў і працэдур, якія садзейнічаюць выкананню этычных абавязкаў Рэдактарамі, Рэцэнзентамі і Аўтарамі навуковага часопіса “Літасфера” ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі. Выдавец павінен быць упэўнены, што патэнцыйны прыбытак ад размяшчэння рэкламы ці вытворчасці рэпрынтаў не паўплывала на рашэнні Рэдактараў.
5.2. Выдавецтва павінна аказваць падтрымку Рэдактарам навуковага часопіса “Літасфера” ў разглядзе прэтэнзій да этычных аспектаў публікуемых матэрыялаў і дапамагаць узаемадзейнічаць з іншымі навуковага часопісамі і/або Выдавецтвамі, калі гэта садзейнічае выкананню абавязкаў Рэдактарамі.
5.3. Выдавец павінен садзейнічаць належнай практыцы правядзення даследаванняў і ўкараняць галіновыя стандарты ў мэтах удасканалення этычных рэкамендацый, працэдур адабрання і выпраўлення памылак.
5.4 Выдавец павінен забяспечыць адпаведную спецыялізаваную юрыдычную падтрымку (заключэнне або кансультаванне) у выпадку неабходнасці.
Заснавальнікі
- Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі”