Preview

Літасфера

Пашыраны пошук
№ 57 (2022)
Паглядзець ці загрузіць увесь выпуск PDF (Russian)

ГЕАЛОГIЯ

3-8 23
Анатацыя

Прадстаўлены новыя даныя аб распаўсюджанні, будове і складзе дачацвярцёвых адкладаў платформавага чахла, атрыманыя ў 2016–2020 гг. у выніку глыбіннага геалагічнага карціравання маштабу 1:200 000 (ГГК 200) на тэрыторыі лістоў N-36-XIX (Maгілёў), N-36-XXV (Жлобін), N-36-XXXI (Гoмель) і N-36-XXXII (Добруш). Даследаванне ГГК 200 уключала комплекс плошчавых геафізічных работ і бурэнне карціровачных свідравін. Аналіз распаўсюджання асадкавых і магматычных горных парод і складанне геалагічных карт дамезазойскіх і дачацвярцёвых адкладаў, а таксама разрэзаў да іх праводзілiся на падставе абноўленых даных буравой даследаванасці і геолага-геафізічных матэрыялаў рэгіянальных работ, сінхранізаваных з ГГК 200, па сейсмічным профілі Лоеў – Гомель – Магілёў і параметрычных свідравінах. Найбольш значныя вынікі былі атрыманы па асадкавых утварэннях ніжняга трыясу і магматычных комплексах верхняга дэвону.

9-23 23
Анатацыя

Прыведзены вынікі даследавання малавывучаных метасаматычных парод участка «Шніпкі», размешчанага на захадзе крышталічнага фундамента Беларусі. Выдзелены групы карбанатна-сілікатных і карбанатных скарнаў, скарніраваных парод, алігаклазітаў і альбітытаў. Выяўлены асаблівасці іх хімізму і заканамернасці размеркавання петрагенных і малых элементаў. Вызначаны ўмовы іх фарміравання і паслядоўнасць этапаў мінералаўтварэння метасаматычнага пераўтварэння зыходных парод. Зроблены вывад аб прыналежнасці выдзеленых скарнаў да аўтараакцыйных вапнавых скарнаў інфільтрацыйнага тыпу.

24-37 19
Анатацыя

Разгледжана дэталёвае расчляненне і карэляцыя візэйскіх адкладаў у сямі свідравінах, размешчаных на двух профілях у цэнтральнай і ўсходняй частках Паўднёва-Ельскай сінклінальнай зоны паўднёвай часткі Прыпяцкага прагіну. Візэйскі ярус падзяляецца на ніжне- і верхневізэйскі пад’ярусы. Ніжневізэйскі пад’ярус прадстаўлены каалінавай тоўшчай парод, у якой выдзелены і прасочаны тры пачкі-цыклы (I, II, III) гостаўскага і адзін пачак-цыкл (IV) бабрыкоўскага гарызонтаў. У верхневізэйскім пад’ярусе выдзелены і прасочаны адклады тульскага, алексінскага, міхайлаўскага і вянёўскага гарызонтаў. Для некаторых пачкаў-цыклаў і гарызонтаў прыведзены комплексы спор і мікрафаўны, якія ёсць у апублікаванай літаратуры і навукова-даследчых справаздачах.

38-54 19
Анатацыя

Прыведзены вынікі паліналагічных і палеакарпалагічных даследаванняў старажытнаазерных адкладаў, выяўленых свідравінай 21.2, якая закладзена каля в. Шылаў Вугал Магілеўскага раена Магілеўскай вобласці. Абгрунтаваны ўзрост вывучаных адкладаў: яны сфарміраваліся падчас заключнай фазы нараўскага зледзянення, пачатковых фаз, оптымуму і адной з заключных фаз боркаўскага цеплага інтэрвалу белавежскага часу плейстацэну Беларусі. Рэканструяваны адпаведныя фазы развіцця расліннасці і палеатэмпературныя параметры. Ахарактарызавана насенная флора, вывучаная з дадзеных адкладаў.

55-75 17
Анатацыя

Абагульнены паліналагічныя даныя па апорных разрэзах муравінскіх адкладаў верхняга плейстацэну на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі. Выяўленыя асаблівасці фларыстычнага складу і колькаснага ўдзелу кампанентаў спорава-пыльцавых спектраў у лакальных пыльцавых зонах вывучаных разрэзаў паслужылі асновай для ўдакладнення палінастратыграфічнай схемы муравінскіх адкладаў для заходняй, цэнтральнай і ўсходняй частак доследнай тэрыторыі, а таксама для выяўлення рэгіянальных асаблівасцей расліннасці і клімату.

76-87 21
Анатацыя

 У фарміраванні прыродных пакладаў нафты вельмі важную, вызначальную ролю адыгрывае міграцыя нафтавых вуглевадародаў у зямной кары. Працэс міграцыі ў нетрах пазнаны недастаткова для адназначных высноў аб яе ролі ў фарміраванні пакладаў нафты. Абгрунтавана, што на працэс масапераносу флюідаў у пустотнай прасторы рэальных горных парод асабліва моцны ўплыў аказваюць прыкметы, якія вызначаюць узаемадзеянне фаз і саміх флюідаў: гэта энергетычныя ўласцівасці фаз і дысперснасць пароды. Дэталёва разгледжаны працэс сорбцыі нафты, газу і вады на паверхні пустотнай прасторы пароды. Паказана перавага змочвальнасці і зваротнасць працэсу фізічнай адсорбцыі. Зроблены высновы аб тым, што асноўная сіла, якая перашкаджае руху нафты ў пустотнай прасторы горных парод – гэта сіла міжмалекулярнага ўзаемадзеяння дзвюх фаз, і аб немагчымасці латэральнай міграцыі нафты на якія-небудзь значныя адлегласці. 

88-93 22
Анатацыя

Разрыўныя тэктанічныя парушэнні (РТП) шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі. Гэтыя лінейныя зоны звычайна нязначныя на плошчы, але заўсёды суправаджаюцца анамальнымі канцэнтрацыямі радону ў прыпавярхнёвых грунтах і іх выяўленне з’яўляецца важным элементам ацэнкі радонанебяспечнасці селітэбных тэрыторый. Палажэнне зон РТП звычайна вызначаецца па даных комплексных геафізічных даследаванняў, якія з’яўляюцца складанымі і дорага каштуюць. У рабоце абгрунтаваны спосаб дыягностыкі разломаў па выніках аналізу in situ вымярэнняў радону ў грунтах і выяўлення анамальных велічынь адносін 214Bi да 226Rа.

94-100 17
Анатацыя

Прыведзены вынікі даследаванняў асаблівасцей праяўлення карсту і суфозіі на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі. Аналізуюцца ўмовы і фактары, якія прыводзяць да развіцця гэтых працэсаў у рэгіёне. Устаноўлена, што плошча ўчасткаў, занятых павярхоўнымі праявамі карсту на вывучанай тэрыторыі, складае 360 км2, а развіццё пакрытага тыпу карсту магчыма на плошчы каля 13 800 км2. Участкі са шчыльнасцю суфазійных западзін больш за 25 шт./км2, у межах якіх гаспадарчая дзейнасць чалавека абцяжарана ці немагчыма, займаюць у рэгіёне 710 км2, а раёны з меншай шчыльнасцю гэтых форм – каля 8650 км2. Ахарактарызаваны павярхоўныя і падземныя марфалагічныя праявы карсту і суфозіі, геаэкалагічныя наступствы рэалізацыі гэтых працэсаў.

ГЕAХIМIЯ

101-115 21
Анатацыя

Вывучана размеркаванне ізатопаў вугляроду і кіслароду ў эмска-франскіх карбанатных і карбанатутрымліваючых пародах разрэзу параметрычнай св. Прыволле на Паўночна-Прыпяцкім плячы (паўднёвы ўсход Беларусі).
У эмска-сярэднеэйфельскай частцы разрэзу варыяцыі δ13C двума адмоўнымі экскурсамі (да -6…-8‰) трасіруюць эвапарытавы эпізод (карбанатна-сульфатныя пароды, жаўлакі, пражылкі і іншыя праявы гіпсу і ангідрыту). Экскурсы звязаны з актывізацыяй паступлення кантынентальных вод, узбагачаных глебавым вугляродам, ва ўмовах моцнага абмялення басейна і, магчыма, яго расчлянення на ўчасткі сушы і эвапарытавыя ванны. Першая фаза эвапарытавага эпізоду адзначана на адрэзку віцебскі гарызонт – адроўска-асвейская мяжа. У пачатку асвейскага часу адбываецца вяртанне да нармальных марскіх умоў (павелічэнне δ13C да -2…-1‰), а затым зноў актывізуецца паступленне вод з сушы і пачынаецца другая фаза эвапарытызацыі, якая заканчваецца ў гарадокскі час.
На вугляродна-ізатопнай крывой верхнеэйфельска-франскага інтэрвалу разрэзу назіраецца трохразовае чаргаванне ўчасткаў з нармальнымі марскімі значэннямі δ13C (0…+ 1‰) і некалькі зніжанымі (да -2…-3, у адзінкавых выпадках да -3,8‰). Апошнія трасіруюць тры фазы паступлення глебавага вугляроду ў складзе вод кантынентальнага сцёку: кароткачасовую – у першай палове полацкага часу, працяглую, якая ахоплівае другую (большую) палову полацкага часу, і трэцюю, якая намячаецца ў канцы ланскага часу.
Дынаміка δ18О ў разрэзе ў асноўным паўтарае паводзіны значэнняў на дэвонскім адрэзку глабальнай хемастратыграфічнай крывой. Ізатопны склад кіслароду, які галоўным чынам мае марское аблічча, не «рэагуе» на адмоўныя экскурсы δ13C, звязаныя з актывізацыяй кантынентальнага сцёку. Прычынай гэтага з’яўляецца практычная адсутнасць розніцы паміж значэннямі δ18О метэорных ападкаў, якія даюць пачатак водам сушы і марской вады ў нізкіх шыротах, дзе ў дэвоне знаходзілася тэрыторыя Беларусі.

КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ

116-130 21
Анатацыя

Выканана схематызацыя гідрагеалагічных умоў у межах вадазбору кар’ерных палёў Пінскай перспектыўнай плошчы (ППП). Створаны рэгіянальная і лакальная лікавыя геафільтрацыйныя мадэлі ППП. Упершыню для колькаснай ацэнкі інтэнсіўнасці інфільтрацыйнага харчавання грунтавых вод (ГВ) выкарыстана лічбавая карта рэльефу і гідраграфічнай сеткі вадазбору кар’ерных палёў ППП. У межах мадэліруемай вобласці ацэнены натуральныя рэсурсы падземных вод, велічыня якіх раздзелена на падземны сцёк у рэкі і разгрузку ГВ выпарэннем. Выканана лікавае мадэліраванне фільтрацыі падземных вод пры розных схемах асушвання кар’ерных палёў пры стацыянарным і нестацыянарным рэжымах фільтрацыі. Дадзены рэкамендацыі па правядзенні далейшых работ у межах ППП.

131-138 31
Анатацыя

Работа прысвечана атрыманню ўпершыню ў Беларусі прамысловага прытоку нафты з парод крышталічнага фундамента. Коратка прааналізаваны папярэдні этап даследаванняў у мінулым стагоддзі, па праекце якога былі прабураны свідравіны па фундаменце Барсукоўкага і Асташковіцкага нафтавых радовішчаў. У межах Рэчыцкага радовішча нафтапраяўленні раней выяўлены ў св. 240, 601 і толькі ў 2022 г. нафтаперспектыўнасць парод фундамента пацверджана ў св. 385. Свідравіна знаходзіцца ў эксплуатацыі. Прааналізаваны геолага-геафізічныя крытэрыі ацэнкі перспектыў нафтаноснасці на базе даных па св. 385, якія варта выкарыстоўваць у працэсе наступных прац на нафту ў Прыпяцкім прагіне.

139-150 18
Анатацыя

У цяперашні час не толькі ў межах Прыпяцкага нафтагазаноснага басейна, але і ва ўсім свеце адсутнічаюць выразныя крытэрыі і рэгламентуючыя дакументы, якія дазваляюць вызначыць упэўненую чарговасць правядзення геолагаразведачных работ у межах складаных геалагічных умоў. У дадзенай рабоце разгледжаны аптымальны варыянт ранжыравання па плошчы з вылучэннем трох ключавых крытэрыяў па геолага-геафізічнай вывучанасці, асаблівасцях геалагічнай будовы і прамых прыкметах нафтаноснасці.

151-158 24
Анатацыя

Сустрэчная тэрытарыяльная экспансія работ на нафту і работ на калій – двух асноўных відаў стратэгічнай сыравіны Беларусі – няўхільна вядзе да сітуацыі калізіі інтарэсаў. На прыкладзе разгляду ўзаемаадносін нафтагазаносных і каліяносных комплексаў, якія знаходзяцца на розных стадыях геолагаразведачнага цыклу, прапануецца выпрацаваць агульныя стандарты прасторава сумешчанай разпрацоўкі розных відаў сыравіны – ці комплекснай адначасовай, ці паасобнай паслядоўнай. З гэтай мэтай праведзены дэталёвы комплексны аналіз наяўнай інфармацыі па асноўным аб’екце распрацоўкі калійных солей у Беларусі – Старобінскаму радовішчу, дадзена ацэнка перспектыў нафтагазаноснасці паўночнага захаду Прыпяцкага прагіну і разгледжаны варыянты магчымага тэрытарыяльнага сумяшчэння распрацоўкі розных відаў сыравіны.

159-167 18
Анатацыя

За апошнія гады ў фарміраванні мінеральна-сыравіннай базы і ўстойлівым развіцці горна-перапрацоўчага комплексу калійнай прамысловасці ўзрасла роля і значэнне мінералага-тэхналагічных паказчыкаў. У рабоце разгледжаны патрабаванні да тэхналагічнай вывучанасці калійных пакладаў Прыпяцкага каліеноснага басейна. Нягледзячы на тое, што распрацоўка калійных руд у Рэспубліцы Беларусь вядзецца з сярэдзіны мінулага стагоддзя, мэтанакіраваных работ па мінералага-тэхналагічным вывучэнні не праводзілася. Не існуе ўніфікаванай методыкі геолага-тэхналагічнай ацэнкі запасаў калійных руд пры правядзенні геолагаразведачных работ і засваенні радовішчаў. Асноўны недахоп геолага-тэхналагічных даследаванняў, якія сёння праводзяцца, – адсутнасць поўнага ўліку зменлівасці рэчыўнага складу руд у прасторы і ступені ўзбагачальнасці розных тыпаў і разнавіднасцей калійных руд, таму нават самы пільны адбор і вывучэнне прадстаўнічых проб, якія з’яўляюцца асновай тэхналагічнай ацэнкі запасаў, не дае належнага эфекту.

ХРОНІКА

ЮБІЛЕІ

СТРАТЫ НАВУКІ

ПАМЯЦІ ВУЧОНАГА

НАВІНКІ ЛІТАРАТУРЫ



Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1680-2373 (Print)