ГЕАЛОГIЯ
У артыкуле прадстаўлены вынікі прагнозна-мінерагенічных даследаванняў тэрыторыі Прыпяцкага прагіну. Прапанавана методыка прагнозна-мінерагенічнага раянавання на калійныя солі (маштаб 1:200 000), заснаванага на структурна-фармацыйным аналізе адкладаў саляноснай фармацыі. Ацэнена каліеноснасць тэрыторыі Прыпяцкага прагіну, распрацаваны метадалагічныя асновы раянавання Прыпяцкага каліеноснага басейна. Ахарактарызаваны крытэрыі ўмоў назапашвання калійных солей, абгрунтаваны ацэначныя параметры выдзеленых таксонаў, выкладзена тэхналагічная схема прагнозна-мінерагенічнага раянавання каліеноснай субфармацыі Прыпяцкага прагіну.
У артыкуле разгледжана будова паверхні адкладаў верхняга пад’яруса візэйскага яруса каменнавугальнай сістэмы Прыпяцкага прагіну і сумежных тэрыторый з выкарыстоўваннем удакладненай структурнай карты названых утварэнняў. На карце паказана распаўсюджванне адкладаў верхняга візэ, месцамі фрагментарнае, а ў тэксце адзначаны асаблівасці будовы паверхні вывучаных утварэнняў, якія сфармаваліся пад уплывам разломаў і саляной тэктонікі, і прыводзіцца апісанне выдзеленых станоўчых і адмоўных лакальных структур.
Артыкул прысвечаны комплекснай інтэрпрэтацыі геалагічных дадзеных: вызначаны характар фармацый, час іх утварэння, распаўсюджванне; праведзены аналіз іх часавай і латэральнай паслядоўнасці. Гэта дазволіла ўсталяваць заканамернасці развіцця і змену геадынамічных становішчаў у часе, вызначыць будынак і асноўныя этапы фармавання палеазойскіх структур зямной кары Кітабскага тэрэйна.
ГЕАФIЗIКА
У артыкуле прааналізаваны матэрыялы геафізічных даследаванняў Паўночна-Уваравіцкай плошчы Прыпяцка-Дняпроўскай вобласці магматызму позняга дэвона, атрыманыя ў розныя гады. Памер вулканічных пабудоў па дадзеных свідравання і плошчавых геафізічных прац у плане не перавышае 1,5 км. Вулканы прымеркаваны да перыферыі вобласці паніжанага значэння гравітацыйнага і магнітнага палёў дыяметрам каля 10 км. Пры гэтым яны выяўлены ў выглядзе адмоўных анамалій (да –0,3 мгл) гравітацыйнага поля. У магнітным полі ΔT у большасці выпадкаў яны выдзяляюцца ў выглядзе дадатных (да +300 нТл) анамалій. На скрыжаванні рэгіянальных геафізічных профіляў СОГТ XIV0116–18 і XVI0119–20 прасочана сейсмічнае адлюстраванне конусападобнага цела Уваравіцкага палеавулкана, прымеркаванага да разрыўнога парушэння паўночна-заходняга распасцірання з крутым вуглом падзення на паўднёвы захад.
У артыкуле разгледжаны магчымасцi выкарыстання геаэлектрычных метадаў (электраразведкі) для дыягностыкі розных відаў тэхнагеннага забруджвання геалагічнага асяроддзя ў гарадах. Комплекс метадаў уключае: рэзістывіметрыю глебаў, грунтоў і вод; электрычнае прафіляванне (ЭП) і вертыкальнае электрычнае зандзіраванне (ВЭЗ) метадам супраціўленняў; здымку патэнцыяла натуральнага электрычнага поля (НП); назіранне за тэхнагеннымі блукаючымі токамі. Даслеванні праводзіліся на тэрыторыі горада Гомеля. Вырашальныя задачы: вывучэнне засалення гарадскіх глебаў метадам рэзістывіметрыі і ацэнка яго ўплыву на жыццёвы стан драўніных насаджэнняў; ацэнка хімічнага забруджвання грунтоў зоны аэрацыі і падземных вод, устанаўленне магчымай крыніцы забруджвання падземных вод; выяўленне каразійна небяспечных зон і ўцечак з трубаправодаў. Прадстаўленыя ў артыкуле прыклады паказваюць, што геаэлектрычныя метады могуць эфектыўна вырашаць задачы маніторынгу стану геалагічнага асяроддзя гарадоў.
Прыведзены вынікі апрабавання спосабу экспрэс-аналізу дыяграм акустычнага каратажу на прыкладзе шэрага глыбокіх свідравін, размешчаных у Паўднёва-Рэчыцка – Вішанскай – Паўднёва-Вішанскай рэгіянальнай зоне лакальных падняццяў і прылеглым да яе структурным падножжы Чырвонаслабодска-Маладушынскай тэктанічнай ступені Прыпяцкага прагіну. Абʼект вывучэння – семілукскія адклады падсолевага нафтагазаноснага комплексу Прыпяцкага прагіну.
ГЕAХIМIЯ
У артыкуле прадстаўлены вынікі даследавання крышталічных парод малавывучанага руднага ўчастка «Азёры», размешчанага на захадзе Беларусі. Вылучаны тыпы і разнастайнасці парод, вызначаны іх мінералагічна-петраграфічныя і геахімічныя асаблівасці. Асноўная ўвага надаецца ўтварэнням, змененым рознымі ступенямі гідратэрмальна-метасаматычнага ўплыву. Удакладнены інтэрвал руднай мінералізацыі. Выяўлена, што праяўленне «Азёры» металагенічна спеціалізавана на каляровыя, рэдкія і высакародныя металы і належыць да сульфідна-поліметалічнай руднай фармацыі жыльнага тыпу.
КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ
У артыкуле прыводзяцца вынікі вывучэння абвадненых інтэрвалаў разрэзу глініста-мергельнай тоўшчы познедэвонскага ўзросту, выкананыя пры навукова-метадычным суправаджэнні праходкі шахтавых ствалоў у межах прамысловай пляцоўкі Петрыкаўскага рудаўпраўлення (далей – Петрыкаўскае РУ). Практычная значнасць праведзенага комплексу даследаванняў звязана з забеспячэннем бяспечнай эксплуатацыі шахтавых ствалоў Петрыкаўскага РУ.
КАРОТКІЯ ПАВЕДАМЛЕННІ
Артыкул прысвечаны геахімічным даследаванням комплекснага арудзянення рудапраяўлення Джангаклы, размешчанага ў гарах Мальгузар. У ходзе праведзеных даследаванняў было ўдакладнена, што рудапраяўленне прымеркавана да зоны Зірабулакскага скіду. Пяшчана-сланцавыя адклады змятыя ў дробныя вузкія складкі субшыротнага распасцірання, ускладненыя шэрагам разрываў паўночна-заходняга распасцірання з крутым падзеннем. З прычыны гэтага ўтварыліся працяглыя зоны змяцця і драбнення парод. Зоны суправаждаюцца метасаматычнымі пераўтварэннямі парод, серыямі кварцавых пражылкаў і лінзаў.