Варыяцыі ізатопнага складу вугляроду і кіслароду ў эмскіх і эйфельскіх адкладах на паўднёвым усходзе Латвійскай седлавіны
Анатацыя
Выкладзены вынікі вывучэння размеркавання ізатопаў вугляроду і кіслароду ў даламітах, даламітавых мергелях і даламіцістых глінах эмска-эйфельскага разрэзу параметрычнай свідравіны Паўночна-Полацкая на паўднёвым усходзе Латвійскай седлавіны. Разрэз у асноўным характарызуецца калянулявымі значэннямі δ13C, тыповымі для седыментацыйных марскіх карбанатаў. У сярэдніх частках віцебскага і асвейскага і на мяжы адроўскага і асвейскага гарызонтаў маюцца адмоўныя экскурсы δ13C з амплітудай да 4‰, якія маркіруюць гіпсаносныя інтэрвалы. Гэтыя экскурсы растлумачаны актывізацыяй паступлення кантынентальных вод, якія ўзбагачаны глебавым вугляродам, ва ўмовах моцнага абмялення басейна і, магчыма, яго расчлянення на асобныя эвапарытавыя ванны. У кастюковіцкім гарызонце адзначана манатоннае зніжэнне δ13C на 4‰ уверх па разрэзе ад самой падэшвы. Яно абумоўлена тым, што пры назапашванні ападкаў гэтай часткі разрэзу пачалася актывізацыя кантынентальнага сцёку, якая пасля прывяла да ўтварэння 5-метровай пачкі бескарбанатных глін. Выказана здагадка, што ізатопны склад кіслароду ранне-сярэднедэвонскай марской вады ў вывучаемым раёне быў некалькі лягчэйшы (δ18О ~ -5…-4,5‰), чым той, што паказаны на глабальнай хемастратыграфічнай крывой. Значэнні δ18О, больш высокія за ~ -5…-4,5‰, праінтэрпрэтаваны як вынік выпарнага канцэнтравання вады, якое найбольш рэльефна адлюстравана лічбамі, адзначанымі ў гіпсаноснай частцы разрэзу (0,5‰ – у віцебскім гарызонце, 0,2‰ – у адроўскім і -0,8‰ – у асвейскім).
Аб аўтарах
А. А. МахначБеларусь
вул. Купрэвіча, 7, 220141, Мінск
Б. Г. Пакроўскі
Расія
Пыжэўскі зав., 7, 119017, Масква
В. В. Мурашка
Беларусь
вул. Купрэвіча, 7, 220141, Мінск
А. Л. Пятроў
Расія
Пыжэўскі зав., 7, 119017, Масква
Спіс літаратуры
1. Бродская, Н. Г. Донные отложения и процессы осадкообразования в Аральском море / Н. Г. Бродская // Труды Института геологических наук, вып. 115, геологическая серия (57). – Москва : Изд-во АН СССР, 1952. – 108 с.
2. Вариации изотопного состава углерода и кислорода в нижне-среднедевонских отложениях на юго-западе Воронежской антеклизы / А. А. Махнач [и др.] // Літасфера. – 2021. – № 2 (55). – С. 80–94.
3. Высоцкий, Э. А. Калиеносные бассейны мира / Э. А. Высоцкий, Р. Г. Гарецкий, В. З. Кислик. – Минск : Наука и техника, 1988. – 387 с.
4. Зайцев, А. В. Изотопный состав углерода и кислорода в карбонатных отложениях нижнего и среднего ордовика на северо-западе Русской плиты / А. В. Зайцев, Б. Г. Покровский // Литология и полезные ископаемые. – 2014. – № 3. – С. 283–291.
5. Зоненшайн, Л. П. Тектоника литосферных плит территории СССР / Л. П. Зоненшайн, М. И. Кузьмин, Л. М. Натапов. – Москва : Недра, 1990. – Кн. 1. – 328 с.
6. Изотопная хемостратиграфия верхнеэмсско-среднеэйфельских отложений в разрезе параметрической скважины Кормянская на Жлобинской седловине / А. А. Махнач [и др.] // Лiтасфера. – 2019. – № 2 (51). – С. 64–74.
7. Изотопная хемостратиграфия нижне-среднедевонского разреза зоны сочленения Оршанской впадины и Жлобинской седловины (параметрическая скважина Быховская) / А. А. Махнач [и др.] // Лiтасфера. – 2019. – № 1 (50). – С. 136–148.
8. Кудельский, А. В. Подземные воды Оршанской впадины / А. В. Кудельский. – Минск : Беларуская навука, 2019. – 131 с.
9. Махнач, А. А. Катагенез и подземные воды / А. А. Махнач. – Минск : Наука и техника, 1989. – 335 с.
10. Систематика и классификации осадочных пород и их аналогов / В. Н. Шванов [и др.]. – Санкт-Петербург : Недра, 1998. – 352 с.
11. Grossman, E. L. Oxygen Isotope Stratigraphy / E. L. Grossman, M. M. Joachimski // The Geologic Time Scale 2020 / eds. F. M. Gradstein [et al.]. – Amsterdam ; Oxford ; Cambridge (MA, US) : Elsevier, 2020. – P. 279–307.
12. Oxygen isotope evolution of biogenic calcite and apatite during the Middle and Late Devonian / M. M. Joachimski [et al.] // International Journal of Earth Sciences. – 2004. – № 93 (4). – P. 542–553.
13. Rozanski, K. Isotopic Patterns in Modern Global Precipitation / K. Rozanski, L. Araguas-Araguas, R. Gonfiantini // Climate Change in Continental Isotope Records: Geophysical Monograph. – 1978. – 36 p.
14. Van Geldern, R. Carbon, oxygen and strontium isotope records of Devonian brachiopod shell calcite / R. van Geldern // Palaeogeography, Palaeoclimatology, Palaeoecology. – 2006. – № 240 (1–2). – P. 47–67.
##reviewer.review.form##
Для цытавання:
Махнач А.А., Пакроўскі Б.Г., Мурашка В.В., Пятроў А.Л. Варыяцыі ізатопнага складу вугляроду і кіслароду ў эмскіх і эйфельскіх адкладах на паўднёвым усходзе Латвійскай седлавіны. Літасфера. 2022;1(56):67-79.
For citation:
Makhnach А., Pokrovsky B., Мurashko О., Petrov O. Variations of the carbon and oxygen isotopic composition in the emsian and eifelian deposits in the south-east of the Latvian saddle. Litasfera. 2022;1(56):67-79. (In Russ.)