Preview

Літасфера

Пашыраны пошук

ЗААГЕННАЯ ПАБУДОВА З СЯРЭДНЯГА ФРАНА (ВЕРХНІ ДЭВОН) ЖЛОБІНСКАЙ СЕДЛАВІНЫ (УСХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ)

https://doi.org/10.65207/1680-2373-2026-1-39-49

Анатацыя

Па керне свідравіны Рагачоўская-742 апісана каралава-страматапароідная пабудова сярэднефранскага ўзросту, якая захавалася ў выглядзе ксеналіту ў верхнефранскіх вулканагенных утварэннях адной з трубак выбуху ў Жлобінскай седлавіне. Пабудова ўтворана галінчатымі і масіўнымі табулятамі, кусцістымі і субцэрыoіднымі ругозамі, страматапараідэямі і арганагенным дэтрытам. Акрамя каркасных бесхрыбетных, знойдзены рэшткі пелецыпод, гастрапод, брахіяпод, гастрапод, крынаідэй і цэфалопод. У карбанатным разрэзе, у парадку залягання знізу ўверх, прасочваюцца тры інтэрвалы, якія адрозніваюцца па складзе і асаблівасцях каркасных арганізмаў. У першым (магутнасцю 14–15 м), і трэцім (магутнасцю 18–19 м), пераважаюць галінчатыя і кусцістыя каралы. Сярэдні, магутнасцю 12–13 м, адрозніваецца дамінаваннем масіўных і субцэрыоідных каралаў і страматапараідэй. Улічваючы заляганне пабудовы як ксеналіту, пахаванага ў выніку эксплазіўнай падзеі, разрэз свідравіны можа быць арыентаваны нахільна або перпендыкулярна да сапраўднай вертыкальнай восі пабудовы, у залежнасці ад вугла яе алахтоннага залягання. Такім чынам, свідравінай маглі быць пройдзены і латэральныя часткі (першы і трэці інтэрвалы) і ядро пабудовы (сярэдні iнтэрвал разрэзу), якое яны абрамляюць. Гэтым можна растлумачыць вышэйзгаданую сіметрыю. Ядро сфарміравана з масіўных страматапараідэй, табулят і субцэрыоідных ругоз, а прылеглыя да ядра латэральныя ўчасткі ўтвораны галоўным чынам галінчатымі табулятамі і кусцістымі ругозамі. Гэтая рэканструкцыя грунтуецца на дадзеных толькі адной свідравіны і таму з‘яўленне новых аналагічных знаходак можа прывесці да яе перагляду. Пароды, якія складаюць пабудову, характарызуюцца добра заўважнай сітаватасцю. У менш перакрышталізаваных вапняках сітаватасць звязана з пустасцямі ў шкілетах каралаў і ў дэтрытавым матрыксе. Шкілеты кусцістых ругоз нярэдка захоўваюць «анатамічную» пустотнасть, у той час як субцэрыоідныя ругозы пераважна закальматаваныя карбанатным рэчывам. У шкілетах масіўных і пласціністых табулят Alveolitidae пераважае другасная сітаватасць растварэння, а таксама сітаватасць на кантакце паліпнякоў з матрыксам. У шкілетах галінчатых табулят Thamnopora асноўная сітаватасць звязана з часткова незакальматаванай унутранай прасторай каралітаў. У кластарах табулят Scoliopora сітаватасць прымеркавана, у асноўным, да кантакту паміж галінкамі паліпнякоў і матрыксам. У больш перакрышталізаваных даламітызаваных вапняках назіраецца інверсія сітаватасці: адбываецца растварэнне сценак каралітаў табулят з утварэннем на іх месцы пустой прасторы, у той час як на месцы першапачатковых “анатамічных” пустасцяў каралітаў утвараюцца ўнутраныя злепкі. Найбольш даламітызаваныя інтэрвалы характарызуюцца кавернознасцю. У палеагеаграфічных адносінах знаходка мае асаблівае значэнне, бо дазваляе звязаць аднаўзроставыя заагенныя пабудовы Аршанскай упадзіны на поўначы, Жлобінскай седлавіны ў цэнтральнай частцы і Прыпяцкага прагіну на поўдні краіны ў тэарэтычны каралава-страматапароідны рыфоідны пояс, які, верагодна, існаваў ва ўсходняй Беларусі. Даследаванне дэвонскіх арганагенных пабудоў уяўляецца важным не толькі для іх ацэнкі ў якасці пастак вуглевадародаў, але і як магчымай асновы для падземных сховішчаў газу, а таксама вадкіх рэчываў. Буйныя арганагенныя ксеналіты ў малапранікальных вулканагенных адкладах, падобныя апісанаму ў гэтай працы — новы від аб’ектаў, перспектыўны для дадзенай мэты.

Аб аўтарах

Ю. У. Заіка
Дзяржаўнае прадпрыемства “ГЕАСЕРВІС”
Беларусь

Юрый Уладзіміравіч Заіка 

вул. Янкі Маўра, 53, 220015, Мінск



С. А. Кручак

Беларусь

С. А. Кручак (1937-2021)



Спіс літаратуры

1. Devonian organogenic buildups of Belarus / A. Makhnach [et al.]. — Minsk: Nauka i tekhnika, 1984. — 236 p. (in Russian).

2. Dunham, R. J. Classification of carbonate rocks according to depositional texture // W. E. Ham (ed.). Classification of Carbonate Rocks. — Am. Assoc. Pet. Geol. Mem. — 1962. — Vol. 1. — P. 108–121.

3. Embry, A. A Late Devonian reef tract on Northeastern Banks Island, NWT / A. Embry, J. Klovan // Bulletin of Canadian Petroleum Geology. — 1971. — № 19. — P. 730–781.

4. Geology of Belarus [Geologiya Belarusi] / А.S. Makhnach [et al.]. — Мinsk: Institute of Geology, 2001. — P. 186–239. (in Russian).

5. Geology of the USSR. Vol. III. Byelorussian SSR [Geologiya SSSR. T. 3. Byelorusskaya SSR] / P. Leonovich [et al.]. — Moscow: Nedra, 1971. — 456 p. (in Russian).

6. Golubtsov, V. K. and Makhnach, A.S. Facies of the territory of Belarus in the Paleozoic and Early Mesozoic [Facii territorii Belarusi v paleozoye i rannem mezozoye]. — Мinsk: Akademy of Sciences of BSSR, 1961.– 182 p. (in Russian).

7. Hinman, E. E. A Biohermal Facies in the Silurian of Eastern Iowa / E.E. Hinman // Iowa Geological Survey. — 1968. — Vol.6. — 52 p.

8. Pushkin, V. I. Coelenterata [Kishechnopolostnyje] V.K. Golubtsov (ed.). Stratigraphic and paleontological research in Belarus. — Minsk: Nauka i tekhnika, 1978. P. 80–81. (in Russian)

9. Rukhin, L. B. Fundamentals of lithology. The study of sedimentary rocks [Osnovy litologii. Uchenie ob osadochnych porodach] / L.B. Rukhin — Leningrad: Nedra, 1969. — 703 р. (in Russian).

10. Zaika, Yu. Upper Devonian (Frasnian) Corals (Anthozoa) of Belarus. Part 1: Systematic composition, Stratigraphic distribution, Palaeoecology / Yu. Zaika, S. Kruchak // Litasfera. — 2008. — № 2 (29). — P. 49–60 (in Belarusian).

11. Zaika, Yu. Upper Devonian (Frasnian) Corals (Anthozoa) of Belarus. Part 2: Description of taxons / Yu. Zaika, S. Kruchak // Litasfera. — 2009. — № 1 (30). — P. 57–74 (in Belarusian).

12. Zaika, Yu. Frasnian Tabulata and Rugosa Corals from the Graliova Quarry (Vitebsk Region of Belarus, Western Part of the Main Devonian Field) / Yu. Zaika // Herald of the Baranavichy State University, Series: Biological Sciences. — 2020. — Vol. 8. — P. 9–27.

13. Zotov, V. M. Fauna of the Paleozoic Coelenterates of Belarus [Fauna celenterat paleozoya Belarusi] Paleontology and its role in understanding the geological structure of the territory of Belarus. — Minsk: Nauka i tekhnika, 1986. — P. 63–65. (in Russian).


##reviewer.review.form##

Для цытавання:


Заіка Ю.У., Кручак С.А. ЗААГЕННАЯ ПАБУДОВА З СЯРЭДНЯГА ФРАНА (ВЕРХНІ ДЭВОН) ЖЛОБІНСКАЙ СЕДЛАВІНЫ (УСХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ). Літасфера. 2026;(1 (64)):39-49. https://doi.org/10.65207/1680-2373-2026-1-39-49

For citation:


Zaika Yu.V., Kruchek S.A. A ZOOGENIC BUILDUP FROM THE MIDDLE FRASNIAN (UPPER DEVONIAN) OF THE ZHLOBIN SADDLE (EAST OF BELARUS). Litasfera. 2026;(1 (64)):39-49. https://doi.org/10.65207/1680-2373-2026-1-39-49

Праглядаў: 35

JATS XML


Creative Commons License
Кантэнт даступны пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution 3.0 License.


ISSN 1680-2373 (Print)